Пружанский районный исполнительный комитет

Пружанский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Геноцид белорусского народа

Гепракуратура ўзбудзіла крымінальную справу аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Просьба паведаміць вядомую вам інфармацыю аб дзеяннях нямецкіх акупацыйных ўлад і іх памагатых

22/03/2024 09:19

Паведамляем, што Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь узбудзіў крымінальную справу аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд.

У цяперашні час следчая група Генпракуратуры працуе з архіўнымі дакументамі і крымінальнымі справамі мінулых гадоў у адносінах нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых.

Плануецца правядзенне працэсуальных і іншых дзеянняў, звязаных з выяўленнем месцаў масавых пахаванняў, мерапрыемствы па ўстанаўленні жывых сведкаў, пацярпелых ад генацыду, адначасова і з мэтай абароны іх правоў і законных інтарэсаў, а таксама ўвекавечанню памяці загінулых.

Гэты працэс накіраваны на ўстанаўленне канкрэтных асоб з ліку нямецкіх захопнікаў і іх памагатых, якім ўдалося пазбегнуць адказнасці за забойствы мірных жыхароў, здзекі і катаванні ў лагерах смерці і гета, масавы ўгон грамадзянскага насельніцтва ў нямецкае рабства.

У сувязі з расследаваннем узгаданай крымінальнай справы звяртаемся да ўсіх жыхароў Пружанскага раёна, іншых рэгіёнаў Беларусі і замежных краін з просьбай паведаміць вядомую вам інфармацыю аб дзеяннях нямецкіх акупацыйных ўлад і іх памагатых, бандфарміраванняў па знішчэнні грамадзянскага насельніцтва, іншых фактах генацыду ў час Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд.

Калі вы маеце звесткі аб ўзгаданых фактах на тэрыторыі Пружанскага раёна і іншых рэгіёнаў Беларусі, то можаце паведаміць аб гэтым па тэлефоне: (8 016 32) 2-18-78 ці на адрас электроннай пошты: memorel@pruzhany.by.

http://www.budni.by/geprakuratura-ўzbudzila-kryminalnuyu-spravu-ab-genacydze-naselnictva-belarusi-ў-gady-vyalikaj-ajchynnaj-vajny-prosba-pavedamic-vyadomuyu-vam-infarmacyyu-ab-dzeyannyax-nyameckix-akupacyjnyx/

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки